Фота ілюстрацыйнае
Цяпер плаціць за стаянку трэба будзе кіроўцам на вуліцах Янкі Купалы (па абодва бакі ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Першамайскай) і Чырвонаармейскай (па абодва бакі ад вуліцы Кірава да вуліцы Чырвонаармейскай, 36).
Цана паркоўкі будзе стандартнай і складзе адзін рубель за гадзіну.
Адзін рубель — найбольш папулярны тарыф для ўсіх адкрытых стаянак горада. Выключэнне складаюць толькі тэрыторыя Траецкага прадмесця і Верхняга горада. Там цана аднаго паркавальнага месца ў гадзіну складае два і пяць рублёў адпаведна.
Раней на прадпрыемстве «Паркоўкі сталіцы» ўжо анансавалі рост колькасці стаяначных месцаў у Мінску. Як адзначала кіраўніцтва, гэта патрэбна для разгрузкі горада ад затораў. Не выключаецца, што хутка новыя платныя паркоўкі з'явяцца ў раёне плошчы Перамогі (вуліцы Камуністычная, Кісялёва), а таксама на вуліцах Вызвалення, Шпалернай, Шорнай, працягах вуліц Ракаўскай, Даўгабродскай, Вакзальнай.
На сёння ў Мінску крыху больш за 60 платных аўтапарковак, з якіх дзве — закрытага тыпу. Агульная колькасць машынамесцаў на іх перавышае пяць тысяч.





