Джыа Таленціна. Фота: яе інстаграм

Джыа Таленціна. Фота: яе інстаграм

Жанчына зацяжарыла восенню 2022 года. Гэта было яе другое дзіця. Яшчэ раней яна выставіла на тэлефоне шэраг абмежаванняў: выдаліла большасць прыкладанняў і адключыла доступ да камеры, месцазнаходжання і мікрафона амаль ва ўсіх астатніх дадатках, адключыла Siri, не падлучала ніякіх разумных прылад. А калі зацяжарыла, то дадала яшчэ некалькі правілаў.

Джыа не шукала нічога ў Google пра цяжарнасць, не купляла дзіцячыя тавары анлайн або з дапамогай крэдытнай карты. Яе муж таксама не рабіў гэтага, таму што IP-адрасы пары — і, адпаведна, велізарныя масівы персанальных даных — былі звязаныя. Журналістка таксама не праглядала акаўнты цяжарных у Instagram або форумы аб цяжарнасці ў сацсетцы Reddit, папулярнай у амерыканцаў, не абнаўляла свой каляндар месячных і не карысталася дадаткам для цяжарных.

Дзесяць гадоў таму прафесар сацыялогіі Джанет Вертэзі правяла больш строгі эксперымент. Выкарыстоўваючы складаную сістэму кодавых слоў і ананімны браўзэр Tor, ёй удалося схаваць сваю цяжарнасць аж да нараджэння дзіцяці. У артыкуле пра гэты досвед для Time яна спаслалася на справаздачу Financial Times, у якой гаворыцца, што ідэнтыфікацыя адзінокай цяжарнай жанчыны гэтак жа каштоўная для брокераў даных, як і інфармацыя пра ўзрост, пол і месцазнаходжанне больш за дзвесце нецяжарных людзей, з-за таго, колькі ўсяго купляюць маладыя бацькі. Яна таксама адзначыла, што з-за простай спробы пазбегнуць выкрыцця на рынку — напрыклад, куплі пачкі падарункавых карт для куплі дзіцячай калыскі — яна і муж выглядалі так, як быццам яны спрабавалі здзейсніць махлярства.

Джыа не стала прыбягаць да настолькі строгіх мер. Яна дазваляла сабе адпраўляць электронныя лісты аб сваёй цяжарнасці і казаць пра гэта, калі яе тэлефон быў побач. 

«Мой сціплы эксперымент прайшоў на здзіўленне гладка. Паколькі незадоўга да гэтага ў мяне нарадзілася першае дзіця, на гэты раз мне не трэба было нічога купляць, і я не хацела нічому вучыцца. Я спакойна дажыла да трох месяцаў, чатырох, пяці; ніякай рэкламы падгузнікаў [у інстаграме]», — апісвае журналістка.

Заканчэнне эксперыменту яна адзначыла тым, што купіла штаны для цяжарных. Праз некалькі хвілін у яе інстаграме з'явілася рэклама дзіцячых калясак.

У апытанні Pew Research Center, праведзеным у 2023 годзе, 75% амерыканцаў заявілі, што яны практычна не давяраюць таму, як кіраўнікі сацыяльных сетак апрацоўваюць карыстальніцкія даныя, а 71% быў занепакоены тым, як іх выкарыстоўвае ўрад. У ходзе іншага апытання 93% амерыканцаў заявілі, што не купілі б відэакамеру для дзвярнога званка (папулярная штука ў ЗША), калі б яна дазваляла збіраць даныя аб іх сям'і. 

Чытайце таксама:

Падчас цяжарнасці закахалася ў сябра мужа: мінская блогерка падзялілася болем

«Будзе ведаць, адкуль родам». Беларускі расказалі, як і чаму вярталіся ў Беларусь з-за мяжы нараджаць

Ішлі па дзяўчынку, а тут «зноў двойня». Як бацькі з Баранавічаў гадуюць дзве пары двайнятак 

Клас
11
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
8