Недабудаваны гатэль. Фота: Realt

Недабудаваны гатэль. Фота: Realt

 Матэрыял тычыцца будаўніцтва 5-зоркавага гасцінічнага комплексу, дзеля якога знеслі шкляны павільён «Белэскпа».

«У жніўні 2015 года Лукашэнка выдаў указ №348-дсп «Аб будаўніцтве шматфункцыянальнага гасцінічнага комплексу ў Мінску». Паводле яго палажэнняў, кампаніі з ААЭ: інвестар — «Kopaonik Property Investment LLC» і заказчык — ТАА «KPY Development» у тэрмін да 31.12.2023 мусілі пабудаваць 5-зоркавы гасцінічны комплекс у г. Мінску ў межах вул. М.Багдановіча — Я. Купалы — р. Свіслач», — гаворыцца ў матэрыяле.

«Аднак будаўніцтва аб'екта не завершана на сённяшні дзень. За гэты час праведзена рэканструкцыя гістарычных будынкаў, у якіх адкрыты буцік-апарт-гатэль «The Basilian Minsk, Curio Collection by Hilton» пад кіраваннем аператара «Hilton», узведзены пешаходны мост над ракой Свіслач. Гэта другая і трэцяя чаргі будаўніцтва. Але работы над першым этапам праекта — галоўным 5-зоркавым гатэлем — яшчэ працягваюцца», — адзначаюць у BELPOL.

Паводле аўтараў, інвестар тлумачыць несвоечасовую рэалізацыю праекту двума фактарамі:

  • негатыўны ўплыў санкцыйнага ціску на Рэспубліку Беларусь у 2022-2023 гадах з боку «недружалюбных дзяржаў» у частцы абмежаванняў (забароны) на ўвоз у Беларусь матэрыялаў і абсталявання, што прывяло да павелічэння тэрмінаў іх вытворчасці і пастаўкі;
  • неабходнасцю інвестара, заказчыка і генпадрадчыка вымушана рэканструяваць фінансаванне і ўсе разлікі па праекце з долараў ЗША на еўра, а таксама шукаць альтэрнатыўныя варыянты аплаты замежным пастаўшчыкам у сувязі са спыненнем плацяжоў у доларах ЗША, а таксама адмова шэрагу замежных банкаў працаваць з Рэспублікай Беларусь.

Рэндар праекта будучага гатэля. 

Рэндар праекта будучага гатэля. 

Аўтары сцвярджаюць, што ў сувязі з гэтым новай рэдакцыяй указа плануецца падоўжыць тэрмін рэалізацыі праекта да канца 2024 года.

Выданне REFORM.news звяртае ўвагу, што 26 красавіка 2024 года адміністрацыя Цэнтральнага раёна горада паведаміла, што будаўніцтва плануецца завяршыць у другім паўгоддзі. Пра гэта ішла размова на сустрэчы намесніка кіраўніка адміністрацыі Сяргея Утліка з прадстаўнікамі забудоўшчыка, падрадчыка і праекціроўшчыка, пісала БелТА.

«На нарадзе былі заслуханы даклады і прапановы, а таксама ўзгоднены далейшыя дзеянні прадстаўнікоў кампаніі-забудоўшчыка, субпадраднай арганізацыі і праектнай арганізацыі для як мага хутчэйшага завяршэння будаўніцтва», — адзначылі ў адміністрацыі, запэўніўшы, што работы ідуць на добры тэмп.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз рыхтуе больш суровыя санкцыі супраць Беларусі, але для калію могуць зрабіць выключэнне

Забудоўшчык «Паўночнага берага» паведаміў, што будзе з праектам пасля змены інвестара

Чаму санкцыі не ўплываюць на паводзіны Лукашэнкі і наколькі яны наогул эфектыўныя? Меркаванні эканамістаў

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
8