Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута ААН па даследаванні праблем раззбраення ў Жэневе Павел Подзвіг распавёў «Медыязоне», як беларускія і расійскія вайскоўцы правядуць вучэнні па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі і ці будуць выкарыстоўвацца ядзерныя боезарады.

Беларускія вайскоўцы ўслед за расійскімі абвясцілі вучэнні з ядзернай зброяй. Якая роля ў гэтым адведзена беларускім часткам?

«Наколькі я магу зразумець, праводзіцца праверка гатоўнасці сродкаў дастаўкі — штурмавікоў СУ-25 і ракет «Іскандэр» і «Паланэз». У сродкаў дастаўкі ў гэтым выпадку правяраецца магчымасць перабазіравання ракетных комплексаў у нейкія пункты. Гэта ўсё можа быць зроблена без удзелу ядзерных частак. Справаздачы, якія ўчора былі, — самалёты лёталі, «Іскандэры» ездзілі.

Трэба ўлічваць, што кантроль праводзіцца расійскімі часцямі 12-га галоўнага ўпраўлення Міністэрства абароны Расіі. Пілоты самалётаў або экіпажы ракетных комплексаў забяспечвае беларускі бок, які іх прымае. Іх задача — даставіць самалёт у пэўнае месца, прывезці ракетны комплекс і там чакаць, калі расійскія часці прыйдуць і ўсе загрузяць.

Мы з дастатковай упэўненасцю ведаем, што боепрыпасы ў штатным стане захоўваюцца на складах, там ахоўваюцца і абслугоўваюцца. Стандартная працэдура разгортвання ўключае ў сябе наступны этапы: вы дастаяце іх са склада, грузіце ў грузавікі, везяце ў пэўнае месца, там усталёўваеце на носьбіт, падвешваеце да самалётаў, далучаеце боегалоўкі да ракет.

Нельга выключаць, што гэта ўсё будзе адпрацоўвацца і з удзелам беларускіх часцей — вы можаце асобна трэніраваць пералёты самалётаў або перабазіраванне ракетных комплексаў у нейкі пункт.»

Раней Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч распавёў, што ў ходзе праверкі плануюць ажыццявіць кантроль навыкаў беларускіх падраздзяленняў па падачы спецбоепрыпасаў у ракетныя воінскія часці, падвесцы іх на пускавыя ўстаноўкі, дастаўцы спецбоепрыпасаў на аэрадромы і падвескі іх на франтавыя штурмавікі СУ-25.

Чаму Лукашэнка кажа, што беларускія войскі таксама будуць кантраляваць вучэнні, калі ўсё падпарадкавана ВС РФ?

«Гэта палітычны праект, спроба набыцця статусу, нейкай вагі. Сумна, што для гэтых маніпуляцый выкарыстоўваецца ядзерная зброя.

Шмат несастыковак: у расійскай заяве было, што вучэнні правядзе Паўднёвую акругу (паводле версіі Аляксандра Лукашэнкі, з расійскага боку возьмуць удзел вайсковыя часці Маскоўскай і Ленінградскай вайсковых акруг, а таксама сілы і сродкі Балтыйскага флоту). Вы лепш за мяне ведаеце, што беларускі лідар любіць апісваць так, быццам у яго ўся ініцыятыва. Мы не можам нічога дакладна сцвярджаць. Я не ведаю, хто, куды, чаго возіць, але я скажу, што трэба з асцярожнасцю ставіцца да заяваў Лукашэнкі.

Ці будуць удзельнічаць у вучэннях рэальныя ядзерныя зарады?

«Магу сказаць, што ў такога роду вучэннях рэальныя боезарады ўдзелу не прымаюць — для гэтага ёсць вучэбныя макеты. Але ўсякае ў жыцці здараецца: рашэнні бываюць вельмі рознымі і нечаканымі».

Чытайце таксама:

Апублікаваныя новыя здымкі меркаванай базы ядзернай зброі пад Асіповічамі. Што на іх?

Пуцін: Беларусь далучыцца да Расіі на другім этапе ядзерных вучэнняў

Мінаабароны ў відэа пра вучэнні з ядзернай зброяй паспрабавала заблюрыць самалёт, але нешта пайшло не так

Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8