1 лютага а 7-й раніцы на вуліцы Кабяка ў Гродне гарэў мікрааўтобус.
Языкі полымя, якія ахапілі «Форд-Транзіт», былі бачныя за сотні метраў, і агонь мог перакінуцца на іншыя машыны. Каб пазбегнуць гэтага і дапамагчы пажарным, супрацоўнікі ДАІ на кароткі час абмежавалі рух на гэтым участку вуліцы.
Як высветлілася, кіроўца дызельнага «буса» не змог самастойна запусціць рухавік і папрасіў іншага аб дапамозе. Той «пацягаў» мікрааўтобус туды-сюды, і з’ехаў, а «Форд» ледзь паспеў завесціся, як пасля хлапка пад капотам загарэўся.
0
0
0
0
0
0