Лукашэнка з генераламі падчас праверкі 

Лукашэнка з генераламі падчас праверкі 

Лукашэнка застаўся пабачаным цалкам задаволены, выказаўшы толькі адну засцярогу: «Каб гэта было сумленна. Раптоўная праверка — значыць, ведаюць тыя, каму трэба. А астатнія працуюць, як у ваенны час».

Па словах камандуючага ВПС і войскамі СПА РБ Андрэя Лук'яновіча, праверка была няпростай: «Быў значна павялічаны склад дзяжурных сіл, створана складаная паветраная абстаноўка — дадаткова прызначаныя паветраныя цэлі».

Але, як заўважыў «Беларускі Гаюн», кіруючыся матэрыяламі свайго маніторынгу, яшчэ 8 лютага і 14 сакавіка з'яўлялася інфармацыя аб правядзенні падобных паводле характару «праверак», на якіх адпрацоўвалася як умоўнае паражэнне паветраных цэляў, так і прымус да пасадкі лятальных апаратаў. У красавіку ж такія трэніроўкі фіксаваліся тройчы — 11, 26 і 30-га чысла.

З гэтага робіцца выснова, што «беларускія вайскоўцы амаль тры месяцы рэпеціравалі «праверку дзяжурных сіл», каб сёння прадэманстраваць свае ўменні Лукашэнку». А пра раптоўнасць гаворкі тут не ідзе.

Чытайце таксама:

Лукашэнка праінспектаваў ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны

Караеў: Змяняльнасць улады пярэчыць нашаму славянскаму менталітэту

Прарасійскія актывісты сёлета правядуць па ўсёй Беларусі «Бессмяротны полк» пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
38
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3