Фота са старонкі Вольгі Цішкевіч

Фота са старонкі Вольгі Цішкевіч

Тэкст даносу ў КДБ да Эдуарда Пальчыса быў такім:

«У Магілёве па вул. Чкалава, 15 29 лістапада ў 19.00 будзе праходзіць ток-шоу з удзелам былога асуджанага Э. Пальчыса, які быў асуджаны за распальванне міжнацыянальнай варожасці. Шоу накіравана супраць Саюзнай дзяржавы і супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. І носіць недружалюбны характар. Прашу вас прыняць меры. З павагай грамадзянка РБ, Вольга».

Зварот падпісаны Вольгай Уладзіміраўнай Цішкевіч. Так завуць сябру партыі «Народная грамада», яна ўзначальвала магілёўскую філію. Яна ж цяпер абіраецца ў Каардынацыйную раду.

Цяпер Вольга жыве ў Вільні.

Расследавальнікі паспрабавалі звязацца з Вольгай і ўзяць яе каментар. Вольга адказала, што «не пісала нічога на Эдуарда Пальчыса, а яе камп'ютар быў у суседа, які ябацька.

У базе зваротаў у КДБ гэта не адзіны данос, напісаны пад імем Вольгі Цішкевіч. Першы быў зроблены ў тым жа годзе на пяць месяцаў раней.

Чытайце таксама:

Былы актывіст чарнасоценнага НОД сфатаграфаваўся з БЧБ-сцягам ФОТАФАКТ

Клас
3
Панылы сорам
72
Ха-ха
14
Ого
16
Сумна
2
Абуральна
54