Цяпер састаў знаходзіцца ў пункце мытнага афармлення «Казловічы» (Брэсцкая вобласць). Чакаецца, што сёння грузавыя аўтамабілі з вагонамі электрацягніка ў суправаджэнні спецыялістаў кампаніі Stadler Bussnang, нямецкай кампаніі-грузаперавозчыка і прадстаўнікоў ДАІ прыбудуць у лакаматыўнае дэпо Баранавічы, дзе адбудзецца выгрузка саставу.

«Паколькі ў Еўропе чыгуначная каляя мае іншую шырыню, састаў прывезлі са Швейцарыі на шасці грузавіках, — расказалі ў прэс-службе. — На чатырох аўтамабілях знаходзяцца вагоны, на двух — цялежкі».

У Баранавічах састаў пройдзе мытнае афармленне. Далей электрацягнік рэгіянальных ліній адправіцца ў Мінск для наладкі і праходжання перадэксплуатацыйных выпрабаванняў. Абслугоўваць і рыхтаваць яго ў рэйс будуць у маторвагонным дэпо Мінск.

Паязды рэгіянальных ліній прызначаны для забеспячэння ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак паміж рэгіянальнымі і абласнымі цэнтрамі, рэгіянальнымі цэнтрамі, горадам Мінскам і рэгіянальнымі цэнтрамі. У снежні чакаецца прыбыццё ў Беларусь другога электрапоезда для рэгіянальных ліній новага фармату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?