Кардынал Анджэла Бечу ў 2018 годзе. Фота: Alessandra Benedetti — Corbis/Corbis via Getty Images

Кардынал Анджэла Бечу ў 2018 годзе. Фота: Alessandra Benedetti — Corbis/Corbis via Getty Images

Разам з высокапастаўленым святаром па справе аб махлярстве, злоўжываннях, наданні хлуслівай інфармацыі, карупцыі, адмыванні грошай, апублікаванні сакрэтных дакументаў праходзіла яшчэ 9 чалавек, гаворыцца ў прэс-рэлізе службы друку Святога Пасаду.

Падсудныя абвінавачваліся ў набыцці нерухомасці для Святога Пасаду ў Лондане з парушэннямі і злоўжываннямі.

Працэс доўжыўся 2,5 года. Следства ацэньвала «фінансавую ўцечку» ў больш чым 200 млн еўра.

Экс-менеджар Чэчылія Маронья, з якой Бечу звязвалі асабліва даверныя стасункі, прысуджаная да трох гадоў і 9 месяцаў турмы. Іншым прысудзілі розныя тэрміны, якія не перавышаюць 7,5 года, і розныя штрафы.

Раней Бечу быў вымушаны падаць у адстаўку з пасады прэфекта Кангрэгацыі праслаўлення святых, адрачыся ад правоў, звязаных з кардынальскім санам, і быў фактычна адхілены ад курыі ў верасні мінулага года ў сувязі з падазрэннямі аб яго датычнасці да гэтага гучнага фінансавага скандалу.

Чытайце таксама:

Лукашэнка павіншаваў Папу Францішка з днём нараджэння

Ватыкан пацвердзіў забарону для каталікоў станавіцца масонамі

Папа Францішак даў індульгенцыю вернікам з нагоды 400-й гадавіны смерці Язафата Кунцэвіча. Якія ўмовы для атрымання

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
1