Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

15 кастрычніка ў міліцыю патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што на ім надзеты пояс з выбухоўкай, якая выбухне калі цягнік пройдзе далей чыгуначнай станцыі «Жабінка».

Неўзабаве ілжэмінёра затрымалі. Ім аказаўся 40-гадовы непрацуючы раней неаднаразова судзімы жыхар Драгічынскага раёна.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 (загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы). Санкцыя прадугледжвае да пяці гадоў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1