Андрэй Злотнікаў быў ураджэнцам расійскага Ленінграда, але прафесійную кар'еру зрабіў у Гомелі. У Палаце прадстаўнікоў ён быў членам пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.

У 2020 годзе жыхары Гомеля спрабавалі зладзіць кампанію па яго адкліканні, але пацярпелі, як і шматлікія іншыя беларусы, няўдачу, нагадвае гомельскае выданне «Флагшток». У абвешчанай сітуацыі, калі «не да законаў», тады ўлады перасталі нават фармальна звяртаць увагу на любыя працэдуры, у тым ліку і адклікання дэпутатаў. 

У апошні год жыцця, як і іншыя праўладныя дзеячы, дэпутат Злотнікаў рэтрансляваў наратывы расійскай прапаганды: вінаватымі за расійскае ўварванне ва Украіну ён называў украінскае кіраўніцтва і ўкраінцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?