Фота: pxhere.com
Оксфардскі слоўнік апублікаваў вынікі першага галасавання за слова года — ім стаў выраз goblin mode («рэжым гобліна»). Гэта лянівыя, неахайныя і эгаістычныя паводзіны.
Упершыню слова года было абрана шляхам грамадскага галасавання, гаворыцца на сайце слоўніка.
Оксфардскі слоўнік расшыфроўвае слэнгавы выраз «гоблінскі рэжым» як «тып паводзін, якія патураюць уласным жаданням, ляноце, неахайнасці і прагнасці», якое звычайна ідзе ў камплекце «з адхіленнем ад сацыяльных нормаў або чаканняў».
Слоўнік адзначае, што выраз стаў папулярным у лютым 2022 года ў сацсетках і пасля таго, як у многіх краінах зрабілі паслабленні абмежаванняў у сувязі з каранавірусам і людзі сталі часцей выходзіць на вуліцу.
«Відаць, выраз адлюстраваў настрой людзей, якія адмовілі ідэю вяртання да нармальнага жыцця або паўсталі супраць усё больш недасяжных эстэтычных стандартаў», — удакладняюць у Оксфардскім слоўніку англійскай мовы.
Другім словам года стала слова «метасусвет», якое тлумачыцца як «гіпатэтычнае асяроддзе віртуальнай рэальнасці, у якой карыстальнікі ўзаемадзейнічаюць з аватарамі адно аднаго, што часам пазіцыянуецца як патэнцыйнае пашырэнне або замена інтэрнэту».
Трэцім словам стаў хэштэг #IStandWith, які азначае «я падтрымліваю».
Летась Оксфардскі слоўнік у якасці слова года абраў vax, што азначае «вакцына» або «вакцынацыя».
Слоўнік Collins 1 лістапада назваў словам года «пермакрызіс» — абʼяднанне слоў «перманентны» і «крызіс», якое азначае «працяглы перыяд нестабільнасці і небяспекі».






я вас уже не особо люблю так, потому что вы променяли меня на Деву Марию