Учора каля 15:40 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра тое, што ў вёсцы Хварасцяны Слаўгарадскага раёна гарыць хата.
Прыбыўшы на месца, пажарныя ўбачылі палаючую веранду і франтон хаты. 35-гадовы гаспадар знаходзіўся на вуліцы і паведаміў, што ў хаце нікога няма.
На момант пажару там знаходзіліся ён, яго 28-гадовая жонка, чацвёра іх дзяцей, двое з якіх прыёмныя, 13-гадовая пляменніца гаспадара і 19-гадовы брат прыёмных дачок. У доме было ўстаноўлена два апавяшчальнікі, якія спрацавалі і апавясцілі сям'ю пра пажар.
Агнём знішчана веранда, пашкоджаныя перакрыцці і франтон. Прычына здарэння высвятляецца.
0
0
0
0
0
0