Гарадзенскія рыбакі 13 чэрвеня паведамілі аб масавым моры рыбы ў Нёмане. Яны называюць здарэнне «экалагічнай катастрофай» і пішуць пра магчымае пападанне ў ваду атрутных рэчываў, піша Hrodna.life.

Мёртвая рыба стала з'яўляцца вечарам 12 чэрвеня, да раніцы наступнага дня яе стала больш. Рыбакі паведамляюць, што бачылі на Нёмане сінія плямы.

«Кожны год у адзін і той жа час у нас на Нёмане мор рыбы — уся на паверхні, — распавядае рыбак Валерый. — З чым гэта звязана, ніхто не ведае. Але гэта не з-за спякоты, дакладна. Вада ў Нёмане ўвесь час прахалодная, рыбам хапае кіслароду. Мне здаецца, хтосьці хімікаты злівае ў Нёман, і з-за гэтага масава гінуць рыбы і ракі».

Мёртвую рыбу бачылі ў розных месцах: і ў цэнтры горада, і ў раёне ратавальнай станцыі «Ласосна» (пляж каля БХМД), і вышэй плаціны ГЭС.

Некаторыя рыбакі лічаць, што мор рыбы звязаны з пачаткам сезоннай апрацоўкі палёў. Нібыта, хімікаты пасля дажджоў патрапілі ў Нёман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?