У пятніцу ўвечары ў Барысаве падчас следчых дзеянняў з-пад арышту збег 29-гадовы мясцовы жыхар Віталь Мазанік, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.
Віталь Мазанік неаднаразова быў судзімы і на гэты раз затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы.
Пасля яго ўцёкаў быў падняты ўвесь асабісты склад Барысаўскага РУУС, аператыўнікі і АМАП Мінскай вобласці.
Аператыўнікі вызначылі дакладны адрас, дзе хаваўся падазроны: ён прыйшоў пераначаваць да свайго знаёмага ў прыватны дом, у жылым сектары горада.
У суботу, 27 ліпеня, Мазаніка затрымалі і даставілі ў ізалятар Барысаўскага РУУС.
0
0
0
0
0
0