Ураніцы 13 мая каля вёскі Любяча ва Уздзенскім раёне 48-гадовы кіроўца «Лады» з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва, паведамляе мінская абласная ДАІ.
Праз нейкі час іншы кіроўца заўважыў машыну ў кювеце і спыніўся. Аказалася, кіроўца «Лады» ўжо памёр. Прычына яго высвятляецца.
Папярэдне ён быў цвярозы, прышпілены, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху раней не прыцягваўся.
0
0
0
0
0
0