Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, піша БелТА.
«У міжнародны вышук аб'яўлены бізнэсмэн Авяр'янаў. Сапраўды, ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.243 КК Беларусі. Гаворка ідзе аб ухіленьні ад выплаты падаткаў», - заявіў старшыня Следчага камітэта.
«Там было некалькі фірмаў, некалькі спраў, якія аб'яднаны ў адну вытворчасць, і канчатковая сума пакуль яшчэ не звярстаная. Расследаванне справы зараз у самым разгары», - дадаў Іван Наскевіч. Паводле яго слоў, справа знаходзіцца ў вытворчасці галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта.
0
0
0
0
0
0