Адна з наведніц ГЦ «Еўропа», дзе сёння быў здзейснены напад на пакупнікоў, у сацыяльных сетках падзялілася падрабязнасцямі інцыдэнту.
«Я абедала ў кавярні «Планета піца», потым пачуліся крыкі па ўсім ГЦ «Еўропа» і быў чутны гук бензапілы. Спачатку ў кавярні не зразумелі, што адбываецца, але потым афіцыянткі ўбачылі, як каля ўваходу ў кафэ, была забітая жанчына, паднялася паніка.
Мы хацелі зачыніць усе дзверы, але мужчына ў масцы і з сякерай зайшоў у кафэ. Ён ударыў наведвальніцу сякерай па плячы. Адзін мужчына схапіў вялікую вешалку для адзення і пайшоў на забойцу. Мужчына ў масцы развярнуўся і проста сышоў».
«Пасля таго як ён пайшоў, мы замкнулі ўсе дзверы і чакалі прыезду міліцыі і хуткай дапамогі. На нападніку была аранжавая маска або адзенне, але дакладна я не магу сказаць. Калі ён да нас зайшоў ён быў з сякерай. Побач з уваходам у кафэ ляжаў труп жанчыны і была велізарная лужына крыві. У той жанчыны, што абедала ў кафэ, быццам бы не моцна вялікая траўма была, яна размаўляла, прасіла, каб хуткая як мага хутчэй прыехала», — распавяла дзяўчына.
Зоя, сведка здарэння