У народнага дэпутата Украіны, лётчыцы Надзеі Саўчанка, якая працягвае сухую галадоўку ў расійскай турме, з'явіліся першыя прыкметы пагаршэння здароўя. Пра гэта ў Facebook паведаміў адвакат Мікалай Полазаў.

«Толькі што гутарыў з консуламі Украіны. Ім удалося прабіцца ў СІЗА да Надзеі і пагутарыць з ёй. Надзея дэманструе ўстойлівасць свайго характару і непахіснасць волі. Яна цвёрда мае намер прысутнічаць на судзе 09.03. І самой сказаць апошняе слова, нягледзячы на тое, што сімптомы сухой галадоўкі ўжо даюць аб сабе знаць — перыядычна ўзнікае тахікардыя, ацякаюць ногі, парушаная тэрмарэгуляцыя «, - паведаміў Полазаў.

Акрамя таго, па словах адваката, расійскі бок зацягвае пытанне, звязанае з допускам да Саўчанкі камісіі ўкраінскіх медыкаў.

«Заўтра консулы зноў паспрабуюць сустрэцца з Надзеяй Саўчанкай ў СІЗА. Але час няўмольна мінае», - падкрэсліў Полазаў.

Надзею Саўчанку вінавацяць у забойстве расійскіх журналістаў у чэрвені 2014 г. пад Луганскам. Сама Надзея гэтыя абвінавачванні адкідае. Пракуратура патрабуе асудзіць яе на 23 гады пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?