фота Сяргея Балая, tut.by
Электразабеспячэнне мінскага мікрараёна Малінаўка будзе адноўлена ў бліжэйшыя дзве гадзіны, паведамілі карэспандэнту БелТА (навіна апублікавана ў 19:48) у РУП «Мінскэнерга».
«У цяперашні час спецыялісты вядуць працы па аднаўленні электразабеспячэння», - адзначылі ў «Мінскэнерга».
Як паведамілі ў дыспетчарскай службе КУП «Мінсктранс», тралейбусны рух у раёне паралізаваны, найбольш складаная сітуацыя - у раёне вуліцы Ясеніна.
«Каб не ствараць затораў, тралейбусы ідуць толькі да Паўднёвага Захаду. Просім пасажыраў ўлічваць гэтую інфармацыю», - адзначылі спецыялісты.
Пасля 20-й электрычнасць стала аднаўляцца.
0
0
0
0
0
0