Налепкі з 16 рознымі птушкамі Беларусі для Тэлеграма выпусціла грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Выхад стыкерпаку прымеркаваны да Сусветнага дня пералётных птушак, паведамляе budzma.by

Зязюля, белы бусел, чорны свіргуль, вясковая ластаўка, зімародак і іншыя птушкі дазволяць хутка і ярка перадаць суразмоўцу розныя эмоцыі і мэсэджы. Над стыкерпакам працавалі ілюстратарка Nollaig Lou і крэатар Уладзімір Варава.

Частку птушак, прадстаўленых сярод налепак, мы можам бачыць цэлы год, а большасць сустракаем з доўгага падарожжа ўвесну.

Пампуйце стыкерпак Ptushki і далучайцеся да тэлеграм-чата «Ціў-ціў», дзе ў нязмушанай абстаноўцы можна пагутарыць з іншымі аматарамі птушак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0