З 1 верасня магчымасць атрымаць уязную візу ў нацыянальным аэрапорце Мінск захаваецца толькі для грамадзян замежных дзяржаў, дзе адсутнічаюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, гэта прадугледжана зменамі ў візавых правілах Рэспублікі Беларусь, якія былі ўнесены пастановай Савета міністраў ад 31 мая 2012 года.

Адзначаецца, што грамадзяне дзяржаў, у якіх ёсць беларускія замежныя ўстановы, маюць права атрымаць візу ў аэрапорце, толькі калі яны прыбываюць у складзе афіцыйных дэлегацый паводле запрашэння органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, а таксама ў сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка.

«Новая рэдакцыя візавых правілаў прадугледжвае спрашчэнне выдачы беларускіх віз, вызваленне ад неабходнасці атрымання віз замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія маюць права на жыхарства ў Беларусі. Пашырана кола асоб, якія маюць права на наведванне месцаў пахаванняў, вызначаны падставы для атрымання беларускай візы для лячэння. Уніфікаваны асобныя формы хадайніцтваў аб выдачы віз і візавых анкет», — паведамляе прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?