У выніку ДТЗ у Любаньскім раёне Мінскай вобласці ад электразабеспячэння былі адключаны чатыры населеныя пункты Урэцкага сельскага савета.

Паведамленне пра ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля паблізу вёскі Радуга паступіла ў 2.52 23 ліпеня.

Пасля прыбыцця да месца выкліку высветлілася, што кіроўца аўтамабіля «ВАЗ-2104» не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з апорай лініі электраперадачы.

У выніку ДТЗ была пашкоджана жалезабетонная апора паветранай лініі электраперадачы № 310 ад ПС 10 кв «Урэчча». Чатыры населеныя пункты Урэцкага сельсавета адключыла ад электразабеспячэння. У 4.05 электразабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена па рэзервовай лініі.

Работнікамі МНС пры дапамозе гідраўлічнага інструмента з аўтамабіля быў дэблакаваны кіроўца. З траўмамі рознай ступені цяжкасці брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён дастаўлены ў Любаньскую цэнтральную раённую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?