Пацярпелыя ў аварыі, што адбылася ўчора ў Херсонскай вобласці, вяртаюцца ў Мінск на аўтобусе. Ён вязе 33 чалавекі. Пра гэта ў паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі. У Беларусі пацярпелых сустрэнуць псіхолагі і медыкі міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Нагадаем, што ў суботу ў 23:40 у Каланчакскім раёне Херсонскай вобласці адбылося ДТЗ -- лабавое сутыкненне грузавога мікрааўтобуса «Ford Transit» і пасажырскага аўтобуса «SETRA», які перавозіў 46 грамадзян Беларусі. Ппасля сутыкнення аўтобус перакуліўся.

Усяго ў аўтобусе SETRA знаходзілася 46 пасажыраў і 2 кіроўцы. Пацярпелі кіроўца аўтобуса і 28 пасажыраў. Частка з іх трапіла ў шпіталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?