Касцёлы ў Нігерыі сталі мішэнямі тэрарыстаў на Каляды. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе радыкальная ісламісцкая групоўка «Бока харам», якая імкнецца да выкаранення заходняга ладу жыцця і ўсталявання шарыяту на ўсёй тэрыторыі краіны.

Спачатку выбуховае прыстасаванне спрацавала ў сталіцы краіны Абуджы. Там загінулі па меншай меры 27 чалавек. Праз некалькі гадзін тэрарысты ўзарвалі бомбу каля царквы ў горадзе Джос. Там быў забіты паліцэйскі, які спрабаваў ім перашкодзіць. Яшчэ адзін выбух прагрымеў у царкве горада Гадакі, на поўначы. Усяго ж у нядзелю было здзейснена 6 выбухаў.

Нігерыя, фактычна падзеленая на дзве часткі па рэлігійнай прыкмеце — хрысціянскі поўдзень і мусульманская поўнач, ад 1999 года жыве па законах шарыяту.

Хваля гвалту захлынула краіну пасля выбараў прэзідэнта, перамогу на якіх атрымаў хрысціянін Джонатан Гудлаку. Толькі сёлета ад рук «Бока харам» загінулі каля 500 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?