Музей сучаснага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47). Ад 18 кастрычніка.
З 12 кастрычніка 2011 г. у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) будзе праходзіць выстава «Сатырычныя малюнкі. Плакат/ Rysunki satyryczne. Plakat» Богны
Польскі плакат дзякуючы арыгінальнасці і тэхнічнаму майстэрству карыстаецца прэстыжам у свеце.Жарт, метафара, сцэнаграфія — гэта яго распазнавальныя знакі. Плакат — вулічнае мастацтва, але на вуліцах яго жыццё не заканчваецца, пазней ён трапляе ў галерэі і музеі. Феномен польскага плаката, які сягае сваімі каранямі да Маладой Польшчы, а развіўся праз так званую Польскую школу плаката, дазваляе гаварыць пра гэтую форму мастацкага выказвання як пра майстэрства найвышэйшага пілатажу. Сёння ў нас ёсць магчымасць параўнаць працы двух польскіх творцаў плаката, і, што знамянальна, даміноўных сёння ў плакаце жанчын. Абедзве яны з адной навучальнай установы — Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах. Акадэмія цяпер, бадай, найбольш адкрытая для розных напрамкаў сучаснага мастацтва, але таксама не забываецца на польскія карані. Выстаўка Монікі Старовіч і Богны
Моніка Старовіч абрала шлях жывапіснага плаката. Яна займаецца праблемамі, якія хвалююць сучаснае грамадства. Дыяпазон іх вельмі шырокі: пачынаючы ад праектаў, звязаных з Дэкалогам — старым біблейскім законам, які цяпер вельмі важны ў нашым жыцці і філасофіі, да творчасці, цесна спалучанай з нашым штодзённым жыццём, каханнем і эпасам Эраса. Яе лічаць прапагандысткай мастацтва без межаў. Яе плакаты — як каляровыя матылькі, як каляровыя лямпачкі, якія падміргваюць нам інтрыгоўнымі вобразамі. Моніка Старовіч удзельнічала ў многіх выставах і праглядах плаката ў Польшчы і за мяжой. Узнагароды: узнагарода рэктара Сілезскага ўніверсітэта на 17 Біенале польскага плаката (Катавіцэ) 2001; ганаровая ўзнагарода на 9 Міжнароднай біенале тэатральнага плаката (Жэшуў) 2004.
Богна
Выстава працягнецца да 6 лістапада 2011.