Парламент Кыргызстана запатрабаваў ад Генеральнай пракуратуры, Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі і МУС прыняць меры для затрымання былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго набліжаных.
У адпаведнай пастанове парламента сілавым ведамствам даручана «прыняць вычарпальныя меры па вышуку, затрыманні і экстрадыцыі ў рэспубліку былога прэзідэнта Курманбека Бакіева, а таксама яго сыноў — Бакіевых Марата і Максіма, былога прэм’
Курманбек Бакіеў, звергнуты з пасады прэзідэнта Кыргызстана ў выніку народных хваляванняў 19 красавіка 2010 года, прыбыў у Беларусь з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён дагэтуль знаходзіцца ў Беларусі.
У сябе на радзіме Курманбек Бакіеў абвінавачваецца ў службовых злачынствах і саўдзеле ў масавых забойствах. Улады Кыргызстана двойчы звярталіся ў Генеральную пракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева і двойчы ім адмаўлялі. У Мінску заявілі, што не знаходзяць прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы.
У Мінску Бакіеў правёў некалькі