У сферы грамадскага харчавання Мінска на 1 студзеня 2010 года працавалі 571 сталовая, 307 кафэ, 241 бар, 133 рэстараны, 108 міні‑кафэ, 73 кафетэрыі, 17 рэстаранаў хуткага абслугоўвання, 356 іншых аб`ектаў грамадскага харчавання.

Такія звесткі публікуе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

За мінулы год колькасць рэстаранаў паменшылася на 15 адзінак, сталовых — на восем, рэстаранаў хуткага абслугоўвання — на пяць, міні‑кафэ — на два. Колькасць жа кафэ павялічылася на 25 адзінак. Колькасць бараў засталася на ўзроўні 2008 года.

Больш за ўсё аб`ектаў грамадскага харчавання ў 2009 годзе налічвалася ў Цэнтральным раёне горада (15,7% ад агульнай колькасці па Мінску), менш за ўсё — у Заводскім (8,7%).

Пры гэтым у Заводскім раёне засяроджана найбольшая колькасць сталовых — 14% ад агульнай колькасці сталовых па сталіцы.

Летась на 10.000 жыхароў Мінска прыпадалі 24 аб`екты рознічнага гандлю і 10 аб`ектаў грамадскага харчавання. Гэтыя паказчыкі ніжэйшыя чым у сярэднім па краіне на 21 і два аб`екты адпаведна.

Рознічны гандаль у Мінску ў 2009 годзе ажыццяўлялі 3.109 магазінаў, 822 палаткі і кіёскі, 43 гандлёвыя цэнтры і 490 аптэк. З агульнай колькасці магазінаў 897 — харчовыя, 2.035 — нехарчовыя, 177 магазінаў ажыццяўлялі змешаны гандаль таварамі. За мінулы год колькасць магазінаў у горадзе павялічылася на 326 адзінак, аптэк — на 40 адзінак, гандлёвых цэнтраў — на пяць. У той жа час колькасць палатак і кіёскаў скарацілася на 106 адзінак.

Найбольшая колькасць магазінаў у 2009 годзе знаходзілася ў Цэнтральным раёне (14,4%), найменшая — у Партызанскім (8,1%).

Асноўная частка (78%) аб`ектаў рознічнага гандлю сеткі знаходзілася на балансе арганізацый прыватнай формы ўласнасці. 19,2% аб`ектаў гандлю належалі арганізацыям дзяржаўнай формы ўласнасці і 2,8% — замежнай.

У сетцы грамадскага харчавання 52,2% аб`ектаў знаходзілася ў прыватнай уласнасці і 45,4% — у дзяржаўнай. Арганізацыям замежнай формы ўласнасці належала толькі 2,4% аб`ектаў грамадскага харчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?