Фота ілюстрацыйнае
Удзельнікі «вогненнага тэатра» пры гарадскім цэнтры культуры ў здымным гаражы захоўвалі рэквізіт і касцюмы. Рэпетыцыі яны таксама праводзілі каля гаража на вуліцы.
Паколькі электрычнасці ў гаражы не было, музычную калонку засілкоўвалі ад бензагенератара, які стаяў у падвале. Каб спускацца ў падвал і адключаць генератар, хлопцы для адводу выхлапных газаў саматужна прымайстравалі трубу і вывелі яе на двор.
Увечары 28 красавіка, калі рэпетыцыю скончылі, 17-гадовы хлопец спусціўся ў падвал, каб адключыць «сістэму». Неўзабаве дзве дзяўчыны, што засталіся наверсе, пачулі ягоны кашаль і хрыпы. 21-гадовая дзяўчына спусцілася ў падвал, аднак таксама стала кашляць і клікаць сяброўку на дапамогу.
18-гадовая дзяўчына кінулася ўніз, але выцягнуць кампаньёнку, якая страціла прытомнасць, не змагла. Тады на двары дзяўчына стала клікаць на дапамогу — на крыкі з суседніх гаражоў прыбеглі трое мужчын, якія выцягнулі маладых людзей з падвала і выклікалі экстранныя службы.
На жаль, хлопца выратаваць не ўдалося, а дзяўчыну хуткая забрала ў бальніцу. У прычынах трагедыі цяпер разбіраюцца.
Чытайце таксама:
У Мазыры дзяўчына ўчадзела, прымаючы душ
У Чавускім раёне ўчадзела сям'я з шасці чалавек. Чацвёра дзяцей шпіталізавалі ў цяжкім стане