На месцы катастрофы самалёта
На месца трагедыі прывозяць труны.
Цяпер целы ахвяр дастаюць з самалёта і складаюць у труны на аэрадроме ў Смаленску, адкуль іх будуць транспартаваць у Маскву. У нядзелю пачнецца ідэнтыфікацыя целаў.
Шайгу паведаміў журналістам, што
Некаторыя целы моцна пацярпелі ад агню, адзначыў Шайгу, а парэшткі раскіданыя вакол самалёту.
Паводле яго словаў, расійскі бок зараз працуе над тым, каб сваякі загінуўшых маглі ўжо ў нядзелю прыляцець у Маскву для ідэнтыфікацыі.
Таксама ён адзначыў, што знойдзеныя дзве «чорныя скрынкі». Вядзецца іх расшыфроўка.