Алёшкінскія пяскі Алёшкинские пески Alyoshkinsky Sands

Скрын відэа тэлеграм-канала «Рыбар».

Як піша тэлеграм-канал «Рыбар», удары былі нанесены 21 лютага па палігоне ў Нацыянальным парку «Алешкаўскія пяскі», размешчаным за 10-15 кіламетраў ад Крынак.

«Да супрацьлеглага берага Дняпра і Цягінкі ад цэнтра парка — каля 20 км. Працоўная адлегласць для РСЗА HIMARS і беспілотнікаў малога радыусу дзеяння. Удары нанесеныя M30A1 GMLRS з вальфрамавымі шарыкамі ўнутры», — гаворыцца ў паведамленні.

Як заўважае тэлеграм-канал «Ваенны інфарматар», асноўным фактарам для паспяховага нанясення ўдару стаў працяглы характар збору вайскоўцаў у адным месцы пад кантролем беспілотнікаў праціўніка.

Пасля таго, як пачаліся мерапрыемствы па аказанні першай дапамогі, УСУ нанеслі паўторны ўдар.

Як адзначае «Рыбар», трэці ўдар быў нанесены, мяркуючы па ўсім, па следча-аператыўнай групе, якая праводзіла адпаведныя мерапрыемствы.

Расійскі вайсковы эксперт Уладзіслаў Шурыгін лічыць, што УСУ намацалі слабое месца Расіі: 

«Праціўнік намацаў нашае ўразлівае месца — палігоны, дзе навучаецца асабовы склад, і пачаў мэтанакіраванае паляванне на іх. Вялікая частка такіх палігонаў — гэта пусткі, не абсталяваныя ў інжынерных адносінах, без ахоўных збудаванняў, палігонных каманд, фактычна, пасткі для асабовага складу».

Чытайце яшчэ:

УСУ ўдарылі з HIMARS па пастраенні расейскіх войскаў на палігоне ў Херсонскай вобласці

У вайне пераможа той, у каго будзе больш снарадаў. Ці можа гэта быць Украіна? 

УСУ трапілі па палігоне пад Валнавахай, Z-блогеры кажуць пра 65 забітых вайскоўцаў

Клас
112
Панылы сорам
2
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6