З паведамленняў можна зразумець, што на палігоне, які знаходзіцца каля сяла Трудаўское Валнавахскага раёна, праводзілася навучанне вайскоўцаў 36-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады (в/ч 35390), якая пастаянна дыслакаваная ў Южна-Сахалінску. Палігон знаходзіцца за 7 кіламетраў ад лініі фронту.

Абстрэл трыма ракетамі РСЗА HIMARS (іншы ваенкар паведамляе, што «касетнымі боепрыпасамі»), адбыўся ў той момант, калі на палігоне праводзілася шыхтаванне вайскоўцаў. Гэта было нібыта а 9-й гадзіне раніцы, на палігон чакаўся візіт нейкага высокага начальніка. 

Як паведамляецца, толькі забітымі расейцы страцілі 65 чалавек, звестак пра параненых пакуль не падаецца. 

Чытайце таксама:

У акупаванай Макееўцы прагрымелі выбухі

«16 тысяч беззваротных страт». Аўдзееўка вачыма расійскіх ваенкараў

Буданаў: Украіне лягчэй вярнуць Крым, чым Данецк 

Клас
55
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
2