Каналы публікуюць здымкі разбітых і спаленых машын. Фота: «Сярдзітая Чувашыя» / Telegram

Каналы публікуюць здымкі разбітых і спаленых машын. Фота: «Сярдзітая Чувашыя» / Telegram

У расійскай Чувашыі заявілі аб разгроме чувашскага батальёна «Атал», які складаўся з мабілізаваных жыхароў рэспублікі. Украінскія вайскоўцы з дапамогай HIMARS разнеслі калону, паведамляе «Сярдзітая Чувашыя».

«У нядзелю 29 кастрычніка пры падрыхтоўцы да пераезду 1 батальён 1251 мотастралковага палка трапіў пад абстрэл ракетамі HIMARS. У гэтым палку служаць жыхары Чувашыі, а камандуе палком ураджэнец Чувашыі Уладзіслаў Матузас.

Пераважна аўтамабільная калона акупантаў складалася з КАМАЗаў і УАЗаў, якія перавозілі вайскоўцаў», — піша канал.

Паведамленні пра забітых розняцца. Па адных звестках, загінулі 19 чалавек і 40 параненых. Па другіх звестках загінулі і параненыя да 120 чалавек.

Ваенкам Чувашыі прыгразіў крымінальнай адказнасцю за абнародаванне «недакладных» звестак. 

Тым часам у інтэрнэце з'явіліся спісы загінулых і параненых.

Клас
46
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1