Газаразмеркавальная станцыя «Суджа» на расійска-ўкраінскай мяжы. Фота: Газпрам

Газаразмеркавальная станцыя «Суджа» на расійска-ўкраінскай мяжы. Фота: Газпрам

«Мы не зацікаўленыя ў працягу трохбаковага пагаднення аб транзіце газу з Расіяй, тэрмін дзеяння якога мінае ў канцы гэтага года», — цытуе Reuters заяву Сімсан.

Паводле яе слоў, краіны, якія атрымлівалі газ гэтым транзітным маршрутам, у тым ліку Аўстрыя, Італія і Славакія, змогуць знайсці альтэрнатыўныя крыніцы паставак.

Кантракт паміж расійскім «Газпрамам» і ўкраінскім «Нафтагазам» заканчваецца ў канцы гэтага года. Кіеў заявіў, што не будзе працягваць яго.

У панядзелак 12 лютага міністарка энергетыкі Аўстрыі Леанор Гевеслер заяўляла, што Вена разглядае магчымасць разрыву кантракту на закупку расійскага газу.

Газ «Газпрама» паступае ў Аўстрыю па доўгатэрміновым кантракце з мясцовай энергетычнай кампаніяй OMV, і на гэтыя пастаўкі, па даных Bloomberg, у лістападзе і снежні прыпадала каля паловы ўсяго экспарту «Газпрама» ў Еўрасаюз.

Страта рынку Аўстрыі, дзе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых газавых хабаў Еўропы, Баўмгартэн, абяцае новыя праблемы «Газпраму», які за два гады вайны страціў дзве траціны экспарту. Летась кампанія прапампавала за мяжу толькі 69 млрд кубаметраў газу — мінімальны аб'ём з 1985 года. Экспарт у Еўропу сціснуўся да 28 млрд кубаметраў — узроўню другой паловы 1970-х гадоў.

Здабыча «Газпрама» ўпала да 404 млрд кубаметраў — самага нізкага ўзроўню з 1990 года, калі ў газавую дзяржкарпарацыю было пераўтворана Міністэрства газавай прамысловасці СССР.

Крэмль цяпер разлічвае на Кітай, прапануючы таму пабудаваць новы газаправод «Сіла Сібіры — 2» і павялічыць закупкі газу ў 5 разоў, да 100 млрд кубаметраў на год. Але Пекін марудзіць. Летась прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін двойчы сустракаўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, пераконваючы яго пагадзіцца на праект, але абодва разы перамовы скончыліся нічым.

Чытайце таксама:

Кітай замяніў «Газпраму» толькі 11% страчаных еўрапейскіх паставак

Швецыя спыніла расследаванне па справе аб выбухах на «Паўночных патоках»

Еўропа ў 2023 годзе скараціла імпарт расійскага трубаправоднага газу больш чым на 55%

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3