Расследаванне працягвае Германія, з якой улады Швецыі абменьваліся інфармацыяй, гаворыцца ў паведамленні пракуратуры. Таксама шведскі бок падчас расследавання супрацоўнічаў з уладамі Даніі. 

Выбухі на «Паўночных патоках» адбыліся на ўчастку ў Балтыйскім моры ў верасні 2022 года. Па даных The Washington Post, дыверсію каардынаваў украінскі палкоўнік Раман Чарвінскі.

Сам вайсковец, які ўтрымліваецца ў кіеўскім СІЗА паводле абвінавачвання ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, адмаўляе сваё дачыненне да выбухаў.

Газаправоды «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» каштавалі 17 млрд еўра. «Газпрам» заяўляў, што тэхнічна магчыма адрамантаваць разарваныя трубаправоды. Аднак планаў рамонту і перазапуску ў рэальнасці няма: Масква не бачыць перспектыў паляпшэння стасункаў з Захадам, каб трубы зноў спатрэбіліся для прапампоўкі газу.

Чытайце таксама:

Расія пахавала газаправоды «Паўночны паток» — Reuters

Экспарт расійскага трубаправоднага газу ў Еўропу абваліўся да постсавецкага мінімуму

Чаму Еўропа не замерзла без расійскага газу. І ці доўга яна яшчэ пратрымаецца?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0