Ахоўнік Месі ідзе за футбалістам. Фота Joshua A. Bickel / AP

Ахоўнік Месі ідзе за футбалістам. Фота Joshua A. Bickel / AP

Асабісты целаахоўнік зорнага форварда «Інтэр Маямі» і зборнай Аргенціны Ліянэля Месі паўдзельнічаў у незвычайным інцыдэнце.

Па прыбыцці клуба ў Ганконг прадстаўнік мясцовай службы бяспекі паспрабаваў наблізіцца да Ліянэля для прадухілення спробаў нападаў на гульца з боку мясцовых фанатаў, аднак целаахоўнік, які ішоў ззаду, не дазволіў сілавіку гэтага зрабіць. Ахоўнік Месі рэзка адштурхнуў прадстаўніка службы бяспекі, а сам Ліянэль прайшоў далей.

Заўтра ў 9:00 «Інтэр Маямі» павінен правесці таварыскі матч з мясцовым клубам «Ганконг XI».

Асабісты целаахоўнік Месі бегае ўздоўж поля падчас усіх матчаў «Інтэр Маямі», каб засцерагчы свайго кліента ад любых непажаданых кантактаў.

Ім з'яўляецца былы спецназавец арміі ЗША Ясін Чуэка, які мае баявы досвед у Іраку і Афганістане, валодае баявымі мастацтвамі, удзельнічаў ў некалькіх баях ММА.

Чытайце таксама:

На футбольным матчы ў Мексіцы застрэлілі былога абаронцу зборнай Балівіі

У Літве не пабудуюць нацыянальны стадыён. Бо інвестар прайграў $18 мільёнаў у казіно

Матч на Суперкубак Беларусі па футболе адклалі на тыдзень з-за выбараў

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1