Casino Казіно Казино

Фота: Sviatlana Barysenka / Vecteezy

Як піша Reuters, кампаніі, якія належаць BaltCap, найбуйнейшаму упраўляючаму фондамі прамых інвестыцый у краінах Балтыі, падаюць у суд на былога супрацоўніка, які незаконна прысвоіў 16,7 мільёнаў еўра (каля 18 мільёнаў долараў).

Абвінавачаны — былы прэзідэнт кампаніі BaltCap Шарунас Сцепуконіс (Šarūnas Stepukonis). Растраты былі выяўлены восенню мінулага года ў ходзе рэгулярнай праверкі. У лістападзе кампанія разарвала кантракт з Сцепуконісам. Пазней літоўская пракуратура паведаміла, што пачалося крымінальнае расследаванне па факце незаконнага прысваення актываў. Расследаванне праводзіць Еўрапейская пракуратура (EPPO).

У абвінавачванні гаворыцца аб тым, што Сцепуконіс незаконным шляхам завалодаў грашыма з рахункаў трох кампаній, кіраўніком якіх ён з'яўляўся, і размясціў гэтыя сродкі на рахунках літоўскіх і эстонскіх аператараў казіно.

Фонд BaltCap зарэгістраваны ў Эстоніі ў 2017 годзе. У яго інвеставалі Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскі інвестыцыйны банк. Апошні зʼяўляецца крэдытным падраздзяленнем ЕС, гэта тлумачыць, чаму справай займаецца Еўрапейская пракуратура, а не пракуратура канкрэтнай краіны.

Фонд BaltCap інвеставаў у разнастайныя праекты ў Літве, Латвіі. Дзеянні Сцепуконіса прывялі да таго, што эстонскі пенсійны фонд Swedbank вымушаны быў спісаць пятую частку сваіх інвестыцый — 2 мільёна еўра. Паведамляецца аб тым, што страты панеслі і літоўскія пенсійныя фонды.

Наступствы для Нацыянальнага стадыёна Літвы

Адна з кампаній, якая ўваходзіць у BaltCap, зʼяўляецца канцэсіянерам будаўніцтва нацыянальнага стадыёна Літвы ў Вільні.

Национальная сборная Литвы по футболу National football team of Lithuania Нацыянальная сборная Літвы па футболу

Нацыянальная сборная Літвы па футболу. Фота: goalzz.com

Будаўніцтва стадыёна — адзін з літоўскіх даўгабудаў. Яго гісторыя пачалася яшчэ за савецкім часам. Як піша lrt.lt, першы раз работы пачаліся ў 1987 года, але былі спынены праз шэсць гадоў. У 2008 годзе ў праект інвеставалі 33 мільёны еўра. Але і на гэты раз работы былі спынены.

Незавершаны будынак стадыёна быў знесены ў 2022 годзе. У маі 2023 года пачалося будаўніцтва па новым праекце. У снежні стала вядома, што працы на стадыёне прыпыненыя. Кампанія вядзе перамовы з уладамі гораду аб індэксацыі цэн і паралельна намагаецца вярнуць грошы, якія прайграў Сцепуконіс.

Як піша Reuters, прадстаўнікі кампаній, якія належаць BaltCap, падалі ў суд на два казіно з патрабаваннем кампенсаваць страты. Яны лічыць, што прадугледжаны законам сістэмы абароны і папярэджання супраць адмывання грошай і паталагічных схільнасцей да азартных гульняў у гэтых казіно не працуюць.

Чытайце яшчэ:

У Гомелі брат скраў у сястры 12 тысяч еўра і патраціў на прастытутак і казіно

Беларус выйграў у покер больш за 7 мільёнаў даляраў

Мінчук за суткі скраў 39 тысяч рублёў і ўсё прайграў у казіно

Клас
11
Панылы сорам
31
Ха-ха
27
Ого
7
Сумна
6
Абуральна
19

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?