Ліянель Месі. Фота Joshua A. Bickel / AP

Ліянель Месі. Фота Joshua A. Bickel / AP

Аргенцінскі форвард «Інтэра Маямі» Ліянэль Месі наняў сабе асабістага целаахоўніка, піша Championat.com са спасылкай на Daily Mail.

Целаахоўніка для футбаліста абраў саўладальнік амерыканскага клуба Дэвід Бэкхэм. Ім з'яўляецца былы спецназавец арміі ЗША Ясін Чуэка, які мае баявы досвед у Іраку і Афганістане і валодае баявымі адзінаборствамі. Таксама ён удзельнічаў у некалькіх баях ММА.

Асабісты целаахоўнік Месі бегае ўздоўж поля падчас матчаў «Інтэра Маямі», каб абараніць свайго кліента ад любых непажаданых кантактаў.

Месі перайшоў у «Інтэр Маямі» ў чэрвені пасля 18 сезонаў у «Барселоне» і двух сезонаў у ПСЖ.

Чытайце таксама:

Названы гульцы зборнай на матчы з Андорай і Ізраілем. Ёсць нават беларус з чэмпіянату Іспаніі. Але не спяшайцеся радавацца

БАТЭ прапусціў чатыры мячы ад косаўскага «Балкані»

«Інтэр Маямі» выйграў усе восем матчаў з Месі, забіўшы 25 галоў. Тры з васьмі перамог — па пенальці

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0