Свен-Ёран Эрыксан. Фота: Kamran Jebreili / AP

Свен-Ёран Эрыксан. Фота: Kamran Jebreili / AP

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп прывітае Свена-Ёрана Эрыксана ў клубе, каб швед мог рэалізаваць сваю мару стаць кіраўніком клуба на адзін дзень пасля дыягностыкі невылечнага раку, піша Guardian.

Раней паступалі званкі з просьбай дазволіць Эрыксану быць галоўным трэнерам на матчы легенд «Ліверпуля» супраць «Аякса» ў сакавіку. 75-гадовы трэнер, заўзятар брытанскага клуба, раней казаў, што заўсёды хацеў кіраваць клубам, але такой магчымасці так і не прадставілася за ўсю яго шырокую кар'еру, падчас якой ён узначальваў Англію, «Лацыа» і «Манчэстэр Сіці», а таксама многія іншыя.

«Я ўпершыню пачуў пра яго захапленне ці любоў да «Ліверпуля» і што ён быў заўзятарам усё сваё жыццё», — сказаў Клоп.

«Мы вельмі рады, што ён прыйшоў сюды, і ён можа сядзець на маім месцы ў маім офісе і выконваць маю працу на працягу дня, калі захоча — гэта не праблема. Запрасіць яго сюды і паказаць яму ўсё, і як гэты выдатны клуб развіваўся на працягу многіх гадоў, я думаю, мы яму раскажам. Я ўпэўнены, ён можа прыехаць і правесці тут некалькі выдатных гадзін», — сказаў нямецкі спецыяліст.

***

На мінулым тыдні Свен-Ёран Эрыксан прызнаўся, што каля года таму яму дыягнаставалі неаперабельны рак мозга, і цяпер дактары прагназуюць для яго яшчэ ад сілы год жыцця. У сувязі з гэтым ён заявіў, што пастараецца зрабіць так, каб гэты год стаў найлепшым з усіх пражытых.

«Я буду супраціўляцца столькі, колькі змагу», — сказаў Эрыксан.

Ён пачаў кар'еру футбольнага трэнера ў 1976 годзе ў сябе на радзіме, узначаліўшы спачатку шведскі клуб «Дэгерфорс», а затым «Гётэборг».

З 1982 года ён працаваў з рознымі замежнымі клубамі, уключаючы такіх грандаў, як партугальская «Бенфіка», італьянская «Рома», англійскія «Манчэстэр Сіці» і «Лестэр Сіці» і многія іншыя. Шведскі спецыяліст стаў першым замежным трэнерам зборнай Англіі. Ён заняў сваю пасаду ў 2001 годзе і ўжо ў 2002-м вывеў сваю каманду ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету.

Пад яго кіраўніцтвам англічане таксама выходзілі ў чвэрцьфіналы чэмпіянату Еўропы-2004 і ЧС-2006.

Агулам ён кіраваў рознымі футбольнымі клубамі цягам 47 гадоў.

Цяпер Свен-Ёран жыве ў хоспісе, але, паводле яго, вядзе абсалютна нармальны лад жыцця: наведвае сваіх блізкіх, а яны — яго. Ён шмат кантактуе з іншымі пацыентамі і займаецца спортам, хоць значна менш, чым нават год таму.

«Калі табе абвяшчаюць такі дыягназ, раптам пачынаеш шанаваць кожны дзень і шчаслівы ўжо ад таго, што прачнуўся раніцай і адчуваеш сябе добра», — сказаў Эрыксан.

«Мне сказалі, што прызначаць лячэнне, каб максімальна падоўжыць маё жыццё. Але дыягназ канчатковы, і аперацыя, на жаль, немагчымая», — кажа Эрыксан.

Чытайце таксама:

Агіднейшы за Гітлера. Апублікаваны рэйтынг самых нялюбых персон у гісторыі футбола

Беларускі футбаліст перайшоў у трэці клуб чэмпіянату Ізраіля

Прэзідэнт футбольнага клуба «Герта» памёр ва ўзросце 43 гадоў

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
17
Абуральна
1