Джоўі Бартан. Фота: Wikimedia Commons

Джоўі Бартан. Фота: Wikimedia Commons

Брытанскі сайт FourFourTwo склаў рэйтынг самых нялюбых персон у гісторыі футбола, піша football.by.

7-е месца ў ім заняў Крышціяну Раналду. Складальнікі рэйтынгу сцвярджаюць, што падчас матчаў партугалец «праяўляў пыху».

Аднак самым ненавісным стаў англійскі паўабаронца Джоўі Бартан, які ў пачатку 2000-х гуляў за «Манчэстэр Сіці», «Ньюкасл», «КПР», «Бернлі».

Ён быў вядомы сваімі агрэсіўнымі дзеяннямі на полі. Некаторы час таму ён таксама крытычна выказаўся пра жанчын-футбалістак. Пачаўшы кар'еру трэнера (зараз трэніруе «Брысталь Сіці» з трэцяга дывізіёна), ён параўнаў гульню сваёй каманды з Халакостам.

За Бартанам размясціўся Зэп Блатэр. Прэзідэнт ФІФА ў 1998—2015 гадах з'яўляўся фігурантам карупцыйнага скандалу.

Трэці радок «зарззерваваў» за сабой экс-галкіпер зборнай Нямеччыны Харальд «Тоні» Шумахер.

Ён у паўфінале чэмпіянату свету 1982 года нанёс цяжкую траўму гульцу зборнай Францыі Патрыку Батыстану, які атрымаў пералом шыйных пазванкоў і страціў два зубы.

Пасля гэтай сустрэчы французскія СМІ заявілі, што Шумахер — фігура больш агідная, чым Адольф Гітлер.

За імі размясціліся Мішэль Плаціні, сенегальскі футбаліст Эль Хаджы Дыуф, былы гулец «Чэлси» Джон Тэры, Крышціяну Раналду, уругваец Луіс Суарэс, які не толькі добра гуляў, але і добра ўмеў кусацца, англійскі футбаліст 1980-1990-х Піт Вінкельман і трэнер Жазэ Маўрынью.

У Топ-32 таксама ўвайшлі, сярод іншых, Дыега Марадона (14-ы), трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Алекс Фергюсан (27-ы) і футбаліст «Рэала», які вярнуўся ў «Севілью», Серхіа Рамас (31-ы).

Чытайце таксама:

Беларускі футбаліст перайшоў у трэці клуб чэмпіянату Ізраіля

Жазэ Маўрынью пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Ромы»

Упершыню ў італьянскай Серыі А за адзін клуб у адным матчы забілі тры розныя французы

ФІФА назвала найлепшага футбаліста 2023 года. І гэта зноў Месі

Аляксандр Хацкевіч знайшоў новае месца працы

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4