Аляксандр Хацкевіч стане галоўным трэнерам клуба «Заглембе» з горада Сасновец, які знаходзіцца на поўдні Польшчы, у Сілезскім ваяводстве. Гэты клуб гуляе ў польскім другім дывізіёне, і там пасля 19-ці тураў займае апошняе месца.

Перад гэтым апошнім сур'ёзным месцам працы 50-гадовага Хацкевіча была таксама сціплая кіпрская «Карміятыса», з якой ён сышоў у лістападзе 2022 года. У ліпені 2023 года стала вядома, што ён стаў трэнерам-кансультантам польскага аматарскага клуба «Скра».

А раней, ў 2014-2016 і 2017-2019 гадах, Хацкевіч быў галоўным трэнерам адпаведна зборнай Беларусі і славутага кіеўскага «Дынама».

 Чытайце таксама:

Хацкевіч пра смерць Бялькевіча: «Ён зваліўся ў яму, і я не здолеў яго выцягнуць: дэпрэсія, алкаголь»

«Галоўнае — інтэлект» і «лепш быць трэцім, чым другім». Хацкевічу — 50: гутарым пра футбол, жыццё і бульбу

Аляксандр Хацкевіч стаў трэнерам-кансультантам польскага аматарскага клуба

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0