У будынку гэтага музея, па адрасе Завальная, 4 (Pylimo, 4) адкрыецца таксама музей вядомага мастака XX стагоддзя Рафаэля Хволеса, сведкі знішчэння Літоўскага Іерусаліма, паведамляе Delfi.lt.

Значную частку работ Хволеса (1913-2002) музею падарылі сыны мастака Мілій і Аляксандр, якія жывуць у Парыжы. Яны перадалі ў музей не толькі карціны, але і асабістыя рэчы свайго бацькі, яго кнігі.

Рафаэль Хволес нарадзіўся ў Вільні ў 1913 годзе, дзе і вучыўся. Пасля савецкай акупацыі горада ў 1939 годзе выехаў у Вілейку, дзе працаваў дырэктарам Школы выяўленчага мастацтва пры Доме народнай творчасці. 

Рафаэль Хволес. Фота: Wikimedia Commons

Рафаэль Хволес. Фота: Wikimedia Commons

У чэрвені 1941 года Хволес знаходзіўся ў Мінску, адтуль паспеў эвакуявацца ў Расію, аднак яго цяжарная жонка Мар'яна была схопленая нацыстамі па дарозе з Вільні ў Мінск і загінула. У Вільні падчас вайны загінулі яго бацькі і тры сястры, яшчэ дзвюм сёстрам удалося выжыць.

Хволес па вяртанні пісаў пасляваенную Вільню. У 1945-1947 гг. стварыў самую вядомую серыю карцін «Віленскае гета». Яго карціны ішлі насуперак з ідэалогіяй сталінскага перыяду. У Вільні не было ніводнай выставы яго карцін.

Рафаэль Хволес з другой жонкай і двума сынамі ў 1959 г. эміграваў у Польшчу. Нават у эміграцыі ён не пераставаў пісаць Вільню. Пасля 1967 г. сям'я з'ехала з Варшавы ў Парыж. У Парыжы ён жыў да самай смерці ў 2002 годзе.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0