Выява з аўтографам Юрыя Гагарына, якая прадаецца ў Баранавічах. Скрыншот з сайта ay.by

Выява з аўтографам Юрыя Гагарына, якая прадаецца ў Баранавічах. Скрыншот з сайта ay.by

Да куплі прапануецца альбом з паштоўкамі лётчыкаў-касманаўтаў СССР. На паштоўцы з выявай Гагарына стаіць подпіс. Уладальнік альбома піша ў аб'яве, што ён належыць самому Гагарыну, і што аўтограф быў пакінуты ў 1963 годзе.

Аўтограф нібыта Гагарына ўладальнік альбома ацаніў у 35 тысяч беларускіх рублёў. Гэта кошт някепскага патрыманага аўтамабіля.

Пры гэтым ёсць падставы для сумневаў, што аўтограф сапраўды належыць першаму ў свеце касманаўту. Прадаючы такія рэчы, калекцыянеры звычайна прыкладаюць фота сертыфікатаў, якія пацвярджаюць сапраўднасць таго ці іншага подпісу. У гэтым жа выпадку пра сертыфікат нічога не сказана. Ягонае фота таксама не выстаўляецца, толькі сам альбом і подпіс на фота з Гагарыным.

Трэба сказаць, што на расійскіх сайтах аўтографаў Гагарына прадаецца даволі шмат. Цэны на іх вагаюцца ад 35 тысяч да паўтара мільёна расейскіх рублёў, у пераліку на беларускія гэта прыкладна ад 1100 да 51000. 

Чытайце таксама:

У Круглым прадаюць фантан. Але за гэтым стаіць трагічная гісторыя

Пад Мінскам прадаюцца кватэры за 300 (трыста) рублёў

У Брэсце прадалі былую царскую казарму. Цана на таргах узляцела ў дзевяць тысяч разоў

Майку футбаліста Рамана Васілюка прадалі з аўкцыёну за 14001 рубель

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0