Фота: Michel Euler / AP

Фота: Michel Euler / AP

У абласным цэнтры на ўсходзе краіны сабраліся звыш за 120 батутыстаў, якія апошнім часам стабільна прыносілі Беларусі медалі на топ-турнірах.

На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра-2016 золата заваяваў, нагадаем, Уладзіслаў Ганчароў, у Токіа-2020 яго поспех паўтарыў Іван Літвіновіч.

Права выступіць з цырыманіяльнай прамовай на адкрыцці турніру ў Магілёве было дадзена Пятрэні, якая да гэтага часу ва ўзросце 42 гадоў была дзейнай спартоўкай. Яна абвясціла прысутным аб рашэнні завяршыць кар'еру ў сілу немагчымасці адабрацца на бліжэйшую Алімпіяду.

Рэч у тым, што ключавыя кваліфікацыйныя старты, нягледзячы на допуск беларусаў да гульняў ад МАК у нейтральнай якасці, ужо мінулі, і шанцаў абзавесціся ліцэнзіяй у Таццяны не засталося.

Пятрэня ўдзельнічала ў Алімпіядах у 2004, 2008, 2012 і 2016 гадах. Яе найлепшым вынікам з'яўляецца 5-е месца, якое батутыстка займала двойчы — у Лондане 11 гадоў таму і ў Рыа 7 гадоў таму, піша smartpress.by.

Яна таксама з'яўляецца шасціразовым прызёрам чэмпіянатаў свету і трохразовым прызёрам чэмпіянатаў Еўропы, паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Нагадаем, што 8 снежня Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў беларускіх і расійскіх спартоўцаў да Летніх Алімпійскіх гульняў, што пройдуць у 2024 годзе ў Парыжы ў нейтральным статусе, а таксама пры некаторых умовах. Аднак, каб трапіць на іх, трэба паказаць вынікі ў кваліфікацыйных спаборніцтвах, некаторыя з якіх ужо мінулі. А кіраўнік Сусветнай атлетычнай асацыяцыі заявіў, што беларускіх і расійскіх лёгкаатлетаў на Гульнях не будзе ў ніякім выглядзе.

Чытайце таксама:

МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартоўцаў да Алімпіяды-2024

Выступ Азаранка і Сабаленка на Алімпіядзе-2024 пад пагрозай: паводле правілаў алімпійскага адбору яны ў Парыж не трапляюць

Лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіядзе не будзе — прэзідэнт World Athletics

«Адна вайна з 28 у свеце». Кіраўнік МАК бароніць допуск атлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіяду-2024

Назвалі імёны беларусаў, якія могуць паехаць на Алімпіяду

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
1