Ванэса Каладзінская — адна з чатырох спартоўцаў, якія могуць паехаць на Алімпіяду

Ванэса Каладзінская — адна з чатырох спартоўцаў, якія могуць паехаць на Алімпіяду

Дзве алімпійскія ліцэнзіі ў верасні 2023 года атрымалі прадстаўніца жаночай барацьбы Ванэса Каладзінская і грэка-рымскі барэц Абубакар Хаслаханаў, якія занялі, адпаведна, другое і пятае месцы на чэмпіянаце свету ў Белградзе.

Таксама на Алімпійскія Гульні 2024 года могуць паехаць плыўчыха Настасся Шкурдай, якая заваявала срэбра на этапе Кубка свету ў Будапешце, і прадстаўнік акадэмічнага веславання Яўген Залаты, які здабыў пуцёўку ў Парыж на чэмпіянаце свету ў Сербіі.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што ліцэнзіі для ўдзелу ў Алімпіядзе атрымалі пяцёра беларускіх спартоўцаў, аднак іх імёнаў ён не называў.

XXXIII Алімпійскія гульні запланавана правесці ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.

Чытайце таксама:

«Адна вайна з 28 у свеце». Кіраўнік МАК бароніць допуск атлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіяду-2024

Яшчэ трое беларусаў атрымалі нейтральны статус для міжнародных спаборніцтваў для далейшага ўдзелу ў Алімпіядзе

НАК вітаў допуск да Алімпіяды, але назваў яго ўмовы дыскрымінацыйнымі

У Чэхіі прапанавалі «крывавыя» варыянты формы для выступлення беларусаў і расіян на Алімпіядзе

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4