Петра Босэ-Хубер, віцэ-прэзідэнтка царкоўнага кіраўніцтва і замежная епіскапіня ЕЦГ, падкрэсліла важнасць аўдыёкнігі:

«Максім Знак з’яўляецца адным з каля паўтары тысячы палітзняволеных у Беларусі, усе з якіх бязвінна асуджаныя проста таму, што яны выступілі ў абарону свабоды, дэмакратыі і чалавечай годнасці. Як і шматлікія іншыя вядомыя палітвязні, Максім Знак знаходзіцца ў адзіночнай камеры. З пачатку года няма звестак пра ягонае жыццё.

Ніхто не ведае, што з ім адбываецца зараз — застаецца толькі спадзявацца і маліцца, што ён жывы. Тым больш важна, што ягоныя запісы змаглі трапіць да нас з турмы — і праз гэтую аўдыёкнігу мы можам пачуць яго пасланне на ўсё жыццё».

Максім Знак быў юрыстам штаба прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Яго затрымалі 9 верасня 2020 года ў штабе каманды Бабарыкі і праз год разам з Марыяй Калеснікавай абвінавацілі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фармавання — суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Максіма да 10 гадоў калоніі.

З лютага 2023 года Максім цалкам пазбаўлены сувязі са знешнім светам: улады не дапускаюць да яго адвакатаў, пазбавілі яго тэлефонных званкоў, спатканняў і ліставання нават з сямейнікамі.

Усе аргументы аб неабходнасці забяспечваць правы Знака ўладамі праігнараваныя, а скаргі — адхіленыя. Усіх адвакатаў, якія баранілі Максіма, пазбавілі права працаваць.

Чытайце таксама:

З'явілася кампанія ў падтрымку палітзняволенага Максіма Знака

«Невядома, што з ім і ці жывы ён увогуле». Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека патрабуе спыніць катаванні Максіма Знака

У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў «Зэкамерон» Максіма Знака

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0