Максім Знак знаходзіцца за кратамі з 8 верасня 2020 года. 6 верасня 2021 года ён быў асуджаны на 10 гадоў калоніі. Разам з ім Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў.

Максім Знак знаходзіцца за кратамі з 8 верасня 2020 года. 6 верасня 2021 года ён быў асуджаны на 10 гадоў калоніі. Разам з ім Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў.

«У нядзелю ў Беларусі адзначаўся Дзень юрыста. Цяперашнія часы не спрыяюць святкаванню. Асабліва прыкра ад разумення, што за кратамі гэты дзень праводзяць беларускія адвакаты, асуджаныя па палітычных матывах: Максім Знак (асуджаны на 10 гадоў), Аляксандр Данілевіч (10 гадоў), Анастасія Лазарэнка (шэсць гадоў), Віталь Брагінец (восем гадоў), Аляксей Бародка (шэсць гадоў) і Юлія Юргілевіч (шэсць гадоў)», — паведамляе Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека (БААПЧ).

Аднак асабліва яны звярнулі ўвагу ў гэты дзень на Максіма Знака.

«Максім Знак не атрымае віншаванні ад блізкіх, паколькі ён з лютага 2023 без аніякіх законных падставаў пазбаўлены доступу да адваката, тэлефанавання і ліставання нават з блізкімі. Невядома, што з ім і ці жывы ён увогуле», — зазначае БААПЧ.

«Такое становішча, калі асуджаны татальна пазбаўлены сувязі са знешнім светам, называецца інкамунікада. У міжнароднай практыцы гэта кваліфікуецца як катаванні. Спыніце катаванне Максіма Знака!» — заклікае Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?