Фота: Telmo Pinto / NurPhoto via Getty Images

Фота: Telmo Pinto / NurPhoto via Getty Images

Нацыянальны алімпійскі камітэт «прыняў да ведама рашэнне выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 8 снежня аб допуску беларускіх спартсменаў да Алімпіяды-2024 у Парыжы ў нейтральным статусе».

НАК зазначае, што вітае допуск да Гульняў-2024, аднак прынятае рашэнне не задавальняе інтарэсаў беларускай спартыўнай супольнасці ў поўнай меры.

«Існыя строгія абмежаванні, уключаючы ўдзел у спаборніцтвах без нацыянальных сімвалаў, абмежаваную колькасць кваліфікацыйных спаборніцтваў, нядопуск спартсменаў, якія выступаюць у камандных відах — усе гэтыя ўмовы па-ранейшаму з'яўляюцца вельмі дыскрымінацыйнымі ў адносінах да атлетаў нашай краіны», — гаворыцца ў заяве НАК.

У Мінску чакаюць далейшага тлумачэння «дыскрымінацыйных» умоў і спадзяюцца, што МАК будзе «кіравацца найперш інтарэсамі саміх спартсменаў, а таксама, несумненна, будзе працягваць работу па аднаўленні справядлівасці і паўнацэнным удзеле нашых спартсменаў ва ўсіх спаборніцтвах».

У пятніцу Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў, што спартсмены з Беларусі і Расіі змогуць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе, але толькі ў нейтральным статусе.

На Алімпійскіх гульнях будзе забаронена любая сімволіка, якая асацыюецца з Беларуссю і Расіяй, а спартсмены будуць выступаць у форме нейтральных колераў.

Акрамя таго, на гульнях не змогуць выступіць спартоўцы, афіляваныя з расійскімі і беларускімі сілавымі структурамі, а таксама тыя, хто быў заўважаны ў падтрымцы расійскай агрэсіі супраць Украіны.

На гульнях не будзе афіцыйных дэлегацый Беларусі і Расіі. 

Прэзідэнт World Athletics заявіў, што беларускія і расійскія спартсмены не прымуць удзелу ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе.

Чытайце таксама:

Лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіядзе не будзе — прэзідэнт World Athletics

Выступ Азаранка і Сабаленка на Алімпіядзе-2024 пад пагрозай: паводле правілаў алімпійскага адбору яны ў Парыж не трапляюць

МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартоўцаў да Алімпіяды-2024

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0