Фота: БелТА

Фота: БелТА

Магчымасць выступлення на міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам атрымалі спартсмены нацыянальнай каманды Рыгор Пякарскі, Віктар Стасяловіч і Руслан Скамарошка.

Таксама заяўкі на атрыманне адпаведных статусаў ухвалены ў трэнераў Алены Малюска, Ігара Макеева, Марка Закутнева і Сяргея Раманоўскага, доктара Аляксандра Шулякоўскага.

Такім чынам, агульная колькасць беларускіх плыўцоў, дапушчаных да ўдзелу ў міжнародных стартах, дасягнула сямі — раней нейтральны статус атрымалі Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка і Анастасія Куляшова, а таксама трэнер Андрэй Ліпніцкі.

Для таго каб заваяваць ліцэнзію на Алімпійскія Гульні ў Парыжы, кожны плывец павінен выканаць кваліфікацыйны нарматыў на міжнародным турніры пад эгідай World Aquatics (тое ж самае тычыцца і спартоўцаў у іншых дысцыплінах, для ўдзелу ў Алімпіядзе ім трэба паспець прыняць удзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах — НН).

Двое беларусак паспрабуюць прайсці адбор ужо на гэтым тыдні на спаборніцтвах Gyor Open у Венгрыі. Анастасія Шкурдай заяўлена на дыстанцыі 50 м вольным стылем, 200 м на спіне, 50 м батэрфляем і 50 м на спіне, Анастасія Куляшова праплыве 50 метраў і сто метраў батэрфляем.

Чытайце таксама:

МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартоўцаў да Алімпіяды-2024

Лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіядзе не будзе — прэзідэнт World Athletics

Выступ Азаранка і Сабаленка на Алімпіядзе-2024 пад пагрозай: паводле правілаў алімпійскага адбору яны ў Парыж не трапляюць

У Чэхіі прапанавалі «крывавыя» варыянты формы для выступлення беларусаў і расіян на Алімпіядзе

НАК вітаў допуск да Алімпіяды, але назваў яго ўмовы дыскрымінацыйнымі

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6