«Тарпеда-БелАЗ» — бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе. Фота: football.by

«Тарпеда-БелАЗ» — бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе. Фота: football.by

А таксама спадзявацца на асечкі жодзінскага «Тарпеда», у якога перад апошнім турам было на два балы болей, і «Іслачы», што мела роўную колькасць ачкоў з барысаўскім клубам.

І жодзінскае «Тарпеда», і «Іслач» свае матчы прайгралі: жодзінцы саступілі чэмпіёну краіны мінскаму «Дынама» — 0:1, а «Іслач» — «Мінску» — 1:2.

Але і БАТЭ прайграў, прычым разгромна. Экс-флагман беларускага футбола пацярпеў у Салігорску паразу ад «Шахцёра» з лікам 0:3.

Такім чынам жодзінскае «Тарпеда» заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату, «Іслач» — чацвертая, БАТЭ толькі пяты.

Іншыя вынікі: Дынама Брэст — Белшына — 3:2, Энергетык-БДУ — Славія — 3:1, Гомель — Слуцк — 4:5, Нёман — Нафтан — 6:1.

Выніковае становішча: Дынама Мінск — 69, Нёман — 62, Тарпеда-БелАЗ — 49, Іслач — 47, БАТЭ — 47, Гомель — 41, Славія — 40, Слуцк — 35, Мінск — 33, Дынама Брэст — 30, Смаргонь — 24, Нафтан — 23, Шахцёр — 9, Энергетык-БДУ — 4, Белшына — 3.

Найлепшым бамбардзірам чэмпіянату-2023 стаў форвард мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў з 16 галамі.

БАТЭ ўпершыню з 2005 года застаўся без медалёў.

Клуб выйшаў у вышэйшую лігу ў 1998 годзе і да 2004 года стабільна браў медалі, у тым ліку двойчы станавіўся чэмпіёнам (1999, 2002). У 2005 годзе БАТЭ фінішаваў на пятым месцы, а потым з 2006 па 2018 год выйграваў чэмпіянат Беларусі. 

Вышэйшую лігу пакідае «Белшына», а «Энергетык-БДУ» згуляе ў стыкавых матчах з «Віцебскам».

Нагадаем, што ўвесну з «Шахцёра» за дамоўныя матчы знялі 35 балаў, з «Энергетыка» 23 балы, з «Белшыны» — 11.

Чытайце таксама:

Галкіпер «Гамбурга» забіў смешны мяч у свае вароты ў матчы з «Санкт-Паўлі»

У англійскім Бірмінгеме польскія фанаты далі чаду паліцыі

Паміж В'етнамам і Трынідадам. Зборная Беларусі завяршыла год на 95-м месцы ў рэйтынгу ФІФА

Упершыню ў гісторыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў на трэнерскай лаўцы з'явілася жанчына

Супраць Крышціяну Раналду падалі пазоў на $1 мільярд

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?